Закінуты рай

Map location

Адрас

Гомельская вобласць, Жыткавіцкі р-н, пасёлак Чырвоны бор, +375 29 687 71 92 Чырвоны бор

Сядзіба размешчана ў пасёлку Чырвоны Бор. Тут турыстаў чакае двухпавярховая хата на пяць пакояў з выгодамі. Пакоі, стойка бара, кабінкі, сцены аздоблены дзівоснай разьбой. Побач - добраўпарадкаваная танцавальная пляцоўка, аформленая скульптурнымі працамі гаспадара сядзібы Аляксандра Масла. Сажалка ўпрыгожвае масток у старадаўнім стылі з ажурнымі парэнчамі. Дарожкі выкладзеныя бярозавымі коламі. І па ўсёй сядзібе - драўляныя скульптуры звяроў і лясных дароў. Сапраўдны закінуты рай!

У турыстаў ёсць выдатная магчымасць папрацаваць у майстэрні, навучыцца асновам разьбы па дрэве, вырабіць сабе сувенір. Вялізныя трохметровыя агнядышныя цмокі, рэтрамабіль, прагулкі на брычках уразяць вашых дзяцей. Экалагічная сцежка (10 км.), пройдзеная на ровары, прывядзе вас на Белае возера, а ўжо тут рыбакі адпачнуць на славу.

Гаспадары сядзібы здзівяць гасцей не толькі сваімі экскурсіямі і майстар-класамі, але і арыгінальнай кухняй.

Сядзіба разлічана як на тых, хто прыязджае сюды адкрыць для сябе Беларусь, так і на суайчыннікаў. Госці высока ацэньваюць адпачынак, розныя актыўнасці, цёплы прыём гаспадароў. Характэрна, што экскурсіі праводзяць на рускай, англійскай і нямецкай мовах.

Што паспрабаваць

Адрас

Гомельская вобласць, Жыткавіцкі р-н, пасёлак Чырвоны бор, +375 29 687 71 92 Чырвоны бор

Каментары