Склад:
● бульба (2 кг),
● карп (900 г) (падыходзіць любая азёрная або рачная, але не марская),
● каўбаскі па-вясковаму (8–12, у залежнасці ад колькасці людзей),
● алей (150 г),
● перац,
● соль,
● молатыя спецыі, сухі кроп і кінза.
Гатаванне
На добра змазаную алеем бляху выкласці па цэнтры добра падсоленага і нацёртага спецыямі карпа. Астатняе месца закласці пасоленай, запраўленай спецыямі, нарэзанай на 4–6 частак бульбай. Пагрузіць у бульбу па краях каўбаскі (каб не высахлі пры выпяканні). Запякаць у смажыльнай шафе 50–60 хвілін. Гатовую страву пасыпаць кропам.
Дзе пакаштаваць
Аграсядзіба “Закінуты рай”
Масло Аляксандр, Масло Таццяна
+375 (23) 539-23-16
+375 (29) 687-71-92
+375 (29) 328-40-25
Гомельская вобл., Жыткавіцкі р-н, в. Сяменча, пас. Чырвоны бор
Агроусадьба
Каментары