Склад (на тры порцыі):
● хлеб чорны цаглінкай (300 г),
● алей (30 г),
● свіныя ножкі (3 шт.),
● свіная рулька,
● часнок (4 зубчыкі),
● цыбуліна,
● морква (1 шт.),
● соль.
Гатаванне
Ножкі і рульку вымачыць некалькі гадзін у халоднай вадзе, затым змясціць у рондаль і заліць 2,5 л вады. Дадаць галоўку цыбулі (не разразаць), соль і адну моркву. Паставіць на агонь і, калі змесціва закіпіць, на маленькім агні тушыць 5–6 гадзін. Пасля таго як час пройдзе, моркву і цыбулю выдаліць, а рульку дастаць і падзяліць на дробныя часткі (костачкі дастаць), ножкі дастаць цалкам. У пакінутую вадкасць дадаць нацёрты на дробнай тарцы часнок з невялікай колькасцю солі, змяшаць. Выкласці на талеркі па ножцы з мякаццю рулькі і заліць вадкасцю з рондаля.
Хлеб нарэзаць падоўжанымі лустачкамі, выкласці на гарачую (змазаную алеем) патэльню. Пасаліць і смажыць (паварочваючы) да залацістай скарыначкі.
Дзе пакаштаваць
Аграсядзіба “Закінуты рай”
Масла Аляксандр, Масла Таццяна
+375 (23) 539-23-16
+375 (29) 687-71-92
+375 (29) 328-40-25
Гомельская вобл., Жыткавіцкі р-н, в. Сяменча, пас. Чырвоны бор
Каментары