У адным з маляўнічых куткоў Браслаўскіх азёр размясцілася сядзіба «Петухоўшчына». Гэта месца, дзе можна цудоўна адпачыць у цішыні, заняцца звыклымі справамі сельскіх жыхароў: парыбачыць, сабраць грыбы і ягады ў лесе, пазагараць, пакупацца. У возеры Ельня, на беразе якога размясцілася «Петухоўшчына», шмат рыбы, што асабліва прыемна для аматараў рыбалкі.
На маляўнічым беразе возера размясціліся два дамы для гасцей, у кожным з якіх прадугледжаны спальні, санвузлы, душавыя ды кухня.
Дом №1 - двухпавярховы дом з асобнымі ўваходамі на кожны паверх, пасуе для вялікай кампаніі. На першым паверсе умяшчальнасць да 5 чалавек. На другім паверсе - да 9 чалавек.
Дом №2 - тут могуць размесціцца 10 чалавек.
У сядзібе «Петухоўшчына» ёсць цікавыя забавы для ўсіх. Для аматараў актыўнага загараднага адпачынку - пляцоўка для спартыўных гульняў, настольны тэніс, більярд, катанне на лодках і катамаранах. Хто хоча адпачыць у цішыні, можа адправіцца на шпацыр у хваёвы лес, парыбачыць, выкупацца або пазагараць на беразе возера.
Што паспрабаваць
Адрас
Адкрыйце Беларусь у туры
Замоўце тур у міні-групе і адчуйце гэта самі.
Тайны южной Ельни
Цана ад: 195 BYN
Тур на остров Ду
Цана ад: 210 BYN
Сырный бриз: Нарочь, яхты и сыр!
Цана ад: 215 BYN
Каментары