Мікалаеўскі пасад

Map location

Адрас

Віцебская вобласць, Ушачскi р-н, в. Сержаны, д. 30, +375 (29) 249-16-65 Сержаны

Аграэкасядзіба «Мікалаеўскі пасад» вылучаецца тым, што тут створаны ўмовы для здаровага і карыснага адпачынку.

На тэрыторыі ёсць некалькі гасцявых комплексаў. Так што, размясціцца можна і невялікай сям'ёй, і кампаніяй у сотню чалавек. Усе дамы драўляныя, у іх лёгка дыхаць і прыемна знаходзіцца. Але ацяпленне прысутнічае ўсюды, так што і ўзімку, і ўлетку можна адчуваць сябе вельмі камфортна.

Праверыць свае спартыўныя здольнасці можна на футбольным полі ці паласе перашкод. Улетку госці прывозяць з сабой батуты, тэнісныя сталы з неабходным абсталяваннем. Альпіністаў не пакідаюць абыякавымі высокія сосны, на якія багата наваколле: час ад часу «вырастаюць» скаладромы для трэніровак.

Раздолле тут і для аматараў адпачынку на вадзе: побач знаходзіцца возера з абсталяваным пляжам, некаторыя групы прывозяць байдаркі.

Наталіць жа смагу пасля актыўных гульняў і трэніровак можна смачным бярозавым і кляновым сокамі, якімі частуе сваіх гасцей гаспадар. Ну а сагрэцца цёмнымі зімовымі вечарамі дапаможа гарбата з шыпшыны ды лекавых траў.

Што паспрабаваць

Адрас

Віцебская вобласць, Ушачскi р-н, в. Сержаны, д. 30, +375 (29) 249-16-65 Сержаны

Каментары

Адкрыйце Беларусь у туры

Замоўце тур у міні-групе і адчуйце гэта самі.

Тайны южной Ельни

5 (14 водгукаў)

Цана ад: 195 BYN

Тур на остров Ду

5 (7 водгукаў)

Цана ад: 210 BYN

Сырный бриз: Нарочь, яхты и сыр!

5 (5 водгукаў)

Цана ад: 215 BYN

Закажите звонок и получите консультацию по нашим турам.

Заказать звонок