Лябёдка

Map location

Адрас

Гродзенская вобласць, Шчучынскі р-н, в. Дзегцяры, д. 38, +375 (29) 338-73-39, lebedka-tur@mail.ru Дзегцяры

Вы марыце адпачыць у гармоніі з першароднай прыродай? Сядзіба "Лябёдка" дапаможа рэалізаваць Вашу мару. Сядзіба размешчана ў 10 км ад трасы Гродна-Мінск (М6). Добрая дарога, цікавыя месцы, удалае размяшчэнне сядзібы надасць выдатны настрой турыстам.

Сядзіба аточана гістарычнымі месцамі, старадаўнімі маёнткамі, змяшанымі лясамі, азёрамі і рэкамі. На тэрыторыі сядзібы знаходзіцца дом з двума вялікімі пакоямі, дзе можна пасяліць 8 чалавек. У абодвух пакоях па - 2 аднаспальныя ложкі. Ёсць таксама агульны пакой, дзе знаходзяцца 3 канапы.

У двары - гаспадарчыя пабудовы, калодзеж. Побач з сядзібай - лес, з другога баку - рака Лябёдка. На рацэ водзяцца бабры. У лесе можна збіраць ягады, грыбы і іншыя дары прыроды. Можна папаляваць на дзічыну.

Па жаданні турыстаў можна арганізаваць экскурсіі па дадзенай мясцовасці і ўсёй Беларусі.

Для экстрым-турыстаў прапануюцца вышкі і намёты на тэрыторыі сядзібы.

Адрас

Гродзенская вобласць, Шчучынскі р-н, в. Дзегцяры, д. 38, +375 (29) 338-73-39, lebedka-tur@mail.ru Дзегцяры

Каментары

Адкрыйце Беларусь у туры

Замоўце тур у міні-групе і адчуйце гэта самі.

Тайны южной Ельни

5 (14 водгукаў)

Цана ад: 195 BYN

Тур на остров Ду

5 (7 водгукаў)

Цана ад: 210 BYN

Сырный бриз: Нарочь, яхты и сыр!

5 (5 водгукаў)

Цана ад: 215 BYN

Закажите звонок и получите консультацию по нашим турам.

Заказать звонок