Лолуа

Map location

Адрас

Мінская вобласць, Лагойскі р-н, в. Панізоўе, вул. Наберэжная, д. 60, +375 (29) 628-01-61, lolua.e@mail.ru Панізоўе

Сядзіба "Лолуа" (45 км ад Мінска), аточаная лясамі, знаходзіцца ў в. Панізоўе, у 10 км ад г. Лагойск на беразе ракі Гайна.

На тэрыторыі сядзібы размешчаны 2 дамы. У адным доме (двухпавярховы цагляны дом) на першым паверсе жывуць гаспадары, а на другім паверсе 4 спальні, пакой для настольнага тэніса. У драўляным гасцявым доме размешчана вялікая камінная зала, лазня, невялікая кухня, сталовая з рускай печкай, 3 спальні, вышкі.

На тэрыторыі сядзібы ёсць сад, агарод, гаспадарчыя пабудовы, шашлычная, дзе госці па жаданні могуць прыгатаваць шашлык, плоў, курыцу на ражне і іншыя стравы.

Гасцінная гаспадыня прапануе сваім гасцям вясковыя дэлікатэсы: бліны, традыцыйную мачанку з хатняй кілбасой, дранікі, пірагі з рознай начынкай (сырам, ягадамі, мясам, грыбамі), натуральны хлебны квас і г.д. Аматары грузінскай кухні могуць пакаштаваць у сядзібе хачапуры, сацыві, харчо і інш.

Сядзіба размешчана ў даліне незамярзальнай і жудасна халоднай ракі Гайна, у вёсцы Панізоўе Лагойскага раёна Мінскай вобласці, у так званай "Беларускай Швейцарыі". Побач, у 10-12 кіламетрах ад сядзібы знаходзяцца два гарналыжныя комплексы - "Лагойск" і "Сілічы". Горка для спускаў на санках, ватрушках і іншых улётных пакатушках ёсць і акурат у двары сядзібы. Гайна - рэчка невялікая з даволі хуткац плыняй і мноствам крыніц па берагах, з-за чаго вада ў ёй чыстая і заўсёды халодная.

Сядзібу атачае ўнікальная прырода. Тут вы можаце дыхаць гаючым хваёвым паветрам, піць празрыстую крынічную ваду, бегаць басанож па ранішняй расе.

Што паспрабаваць

Напоі безалкагольныя

Адрас

Мінская вобласць, Лагойскі р-н, в. Панізоўе, вул. Наберэжная, д. 60, +375 (29) 628-01-61, lolua.e@mail.ru Панізоўе

Каментары