Збанок беларускага шчасця

Склад:

● бульба (500 г),

● тварог (пажадана хатні 200 г),

● яйка (1 шт.),

● мука (0,5 шклянкі),

●соль, спецыі.

Гатаванне

Адварыць бульбу, ваду зліць, бульбу расцерці таўкачом і дадаць тварог, яйка, соль, спецыі.

Дадаць муку і замешваць мяккае цеста. Трэба, каб яно не ліпла да рук, таму колькасць мукі можа адрознівацца ад дадзенай у рэцэпце. Падзяліць цеста на некалькі частак, раскачаць у каўбаскі і нарэзаць кавалачкіь1 см таўшчынёй.

Варыць у падсоленай вадзе пасля ўсплывання 2–3 хвіліны. Падаваць гарачай з смажанай цыбуляй або смятанай.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Прыазёрная

Фрыгіна Элівіна, Фрыгін Міхаіл

+375 (29) 674-32-52

+375 (29) 634-32-52

+375 (33) 629-80-87

[email protected]

Магілёуская вобл., Магілёўскі р-н, в. Палыкавічы, вул. Прыазёрная д. 9А

Агроусадьба

Каментары