Склад:
● язык ялавічны (500 г),
● цыбуля (50 г),
● смятана (100 г),
● хрэн (20 г).
Гатаванне
Апусціць язык у кіпень, дадаць соль, перац гарошкам і лаўровы ліст. Варыць 3 гадзіны на павольным агні. Дастаць язык, апусціць пад халодную ваду і зняць грубую скуру. Парэзаць і разлажыць па глыбокай бляхе. Дробна парэзаную цыбулю абсмажыць да залацістай скарыначкі. Змяшаць смятану, хрэн, дадаць цыбулю і паліць падліўкай язык. Паставіць бляху у разагрэтую духоўку на 10 хвілін.
Дзе пакаштаваць
Аграсядзіба “Белыя лугі”
Радзюкевіч Іван
+375 (29) 392-39-23
Гродзенская вобл., Карэліцкі р-н, Варончанскі с/с, в. Тыневічы
Агроусадьба
Каментары