Сырнікі запечаныя з чарніцамі

Склад:

● тварог (140 г),

● мука пшанічная (20 г),

● яйкі (1 шт.),

● цукар (15 г),

● маргарын або масла сметанковае (5 г),

● чарніцы з цукрам (30 г).

Гатаванне

У працёрты тварог дадаць 2/3 мукі, яйка, цукар, соль, можна дадаць ванілін, папярэдне распусціўшы яго ў гарачай вадзе. Масу добра змешаць, надаць ёй форму батончыка таўшчынёй 5–6 см, нарэзаць папярок, панираваць у муцэ, надаць форму круглых біточкаў таўшчынёй 1,5 см, абсмажыць з двух бакоў, пасля чаго памясціць у духоўку на 5–7 хвілін.

За пару хвілін да гатоўнасці на сырнікі пакласці чарніцы, пасыпаць цукрам і запекчы.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Бярэзінскі запаведнік

+375 (44) 554-55-52

[email protected]

Віцебская вобл., Лепельскі р-н, в. Дамержыцы, вул. Цэнтральная, д. 1

Каментары