Суп з лясных грыбоў ад аграсядзібы “Ёлкі-палкі”

Склад:

● бульба (900 г),

● морква (100 г),

● цыбуля (90 г),

● грыбы замарожаныя (1000 г),

● соль (1 ст. л.),

● спецыі,

● алей (70 г),

● вада (5 л).

Гатаванне

Наліць у рондаль ваду, дадаць прамытыя грыбы. Пакуль грыбы гатуюцца, наразаць бульбу саломкай. Затым дадаць бульбу да грыбоў, туды ж дадаць спецыі. Абсмажыць цыбулю з морквай. Дадаць абсмажаную гародніну ў суп, пасля гатаваць яшчэ 20–25 хвілін. Падаць суп са смятанай, упрыгожыць зелянінай.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Ёлкі-ПалкіШышаў Віталь+375 (29) 697-93-99
dnepr-les12@mail.comМагілёўская вобл., Быхаўскі р-н, в. Вароніна, вул. Прыдарожная, д. 9

Агроусадьба

Каментары