Шурпа паляўнічая налібоцкая

Склад:

● мяса (рэбры з мясам) (2 кг),

● морква (3 шт.),

● бульба (6 шт.),

● цыбуля рэпчатая (3 шт.),

● часнок (1 галоўка),

● перац чорны мелены (½ ч. л.),

● ліст лаўровы (3 шт.),

● соль па смаку.

Гатаванне

Шурпа паляўнічая налібоцкая гатуецца на адкрытым агні. У казан пакласці мяса і пасечаныя рэбры з мясам дзікіх жывёл (лось, алень, казуля), заліць вадой, давесці да кіпення. Дадаць буйна парэзаныя моркву і бульбу. Калі мяса аддзяліцца ад костак дадаць цыбулю, часнок, соль, перац і лаўровы ліст. Шурпу падаць гарачай з дадаткам свежага кропу і зеляніны пятрушкі кожнаму. Мяса можна выкласці і падаць на асобнай талерцы.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Налібоцкія васількі

Шакун Марыя

+375 (29) 313-78-64

[email protected]

Мінская область, Валожынскі р-н, в. Белакорац, вул. Падлесная, д. 16

Агроусадьба

Каментары