Склад:
● шчупак,
● цыбуля,
● морква,
● шпік,
● часнок,
● яйкі,
● соль,
● перац мелены,
● маянэз / смятана.
Гатаванне
Рыбу пачысціць ад лускі, прамыць, надрэзаць скуру вакол галавы і асцярожна, каб не парваць, зняць яе цалкам у кірунку ад галавы да хваста. Хрыбет надламіць так, каб хваставы плаўнік застаўся пры знятай скуры. Такім чынам атрымліваюць скуру з хвастом і мякаць рыбы з косткамі і галавой. Пасля гэтага выдаліць галаву, вантробы і аддзяліць мякаць ад рэберных костак і хрыбта.
Для фаршу мякаць рыбы, абсмажаную цыбулю і моркву, шпік, часнок прапусціць праз мясасечку, дадаць яйкі, соль, мелены перац і ўсё старанна змешаць. Знятую з рыбы скуру запаўніць фаршам і надаць вырабу форму цэлай рыбы. Адтуліну, праз якую фаршыравалася рыба, завязаць або зашыць. Фаршыраваную рыбу палажыць на змазаную тлушчам патэльню, заліць маянэзам або смятанай і запекчы ў духоўцы.
Дзе пакаштаваць
Аграсядзіба “Тадосі”Анішчанак Валянціна
+375 (29) 390-36-47
[email protected]
Гомельская вобл., Петрыкаўскі р-н, а. г. Ляскавічы, вул. Камсамольская, д. 28
Каментары