Салата “Панскі двор”

Склад:

● салата “Айсберг”,

● курынае філе вэнджанае,

● агурок,

● памідор,

● базілік,

● рукала,

● кіслы апельсін;

соус:

● алей,

● мёд,

● французская гарчыца,

●сок цытрыны.

Гатаванне

Салату “Айсберг” парваць рукамі, філе парэзаць, агурок абабраць і парэзаць кубікамі. Памідор парэзаць на 6–8 частак. Апельсін абабраць ад лупінаў і перагародак, парэзаць кубікамі. Пластамі выкласці салату, філе, агурок, апельсін, памідор. Рукалу і базілік выкласці зверху салаты. Салату заправіць соўсам з алею, мёду, французскай гарчыцы, сокам цытрыны. Зверху можна пасыпаць кедровымі арэшкамі.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Панскі двор

Казлоўская Ядвіга

+375 (29) 787-19-19

+375 (29) 781-71-20

[email protected]

Гродзенская вобл., Гродзенскі р-н, в. Гіновічы, д. 4

Агроусадьба

Каментары