Пірог Калядны

Склад:

цеста:

● кефір (0,5 л),

● дрожджы (25–30 г),

● яйка (1 шт.),

● масла сметанковае (1 ст. л.),

● цэдра паловы цытрыны;

начынне:

● тварог (250 г),

● цынамон,

● дзелькі яблыка.

Гатаванне

Замясіць дражджавое цеста на кефіры: 0,5 кефіру, 25–30 г дрожджаў, 1 яйка, 1 сталовая лыжка сметанковага масла, цэдра паловы цытрыны. Цеста пакласці на 2 гадзіны ў цёплае месца. Раскачаць пласт таўшчынёй 1,5 см. На пласт пакласці 250 г тварагу, цынамон (зверху), дзелькі яблыка. Зверху можна ўпрыгожыць цэстам, потым памазаць узбітым яйкам, пасыпаць цынамонам. Выпякаць 40–50 хвілін. Выцягнуць і апырскаць салодкай вадой.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба “Міхайлава”

Чабатар Людміла

+375 (29) 106-50-89

[email protected]

Магілёўская вобл., Слаўгарадскі р-н, в. Міхайлава, д. 6

Агроусадьба

Каментары