Пернік Дударскі

Склад:

● мука пшанічная (4 шклянкі),

● яйка (1 шт.),

● соль (½ ч. л.),

● кляновы / бярозавы сок (1 шклянка),

● жытні пяршак (30 г),

● мёд (2 ч. л.),

● растопленае сметанковае масла (3 ст. л.),

● кмен цёрты (1 ст. л.),

● адціснуты тварог (½ шклянкі).

Гатаванне

Змяшаць муку, яйка, соль, кляновы сок, як няма – можна бярозавы, да соку дадаць пяршак і мёд, масла, лепш хатняга вырабу, церты кмен, тварог. Усё старанна змяшаць. Цеста павінна быць тугім. Раскочаць цеста таўкачом на таўшчыню 8–10 мм. Расцягнуць па памеры формы і моцна прыціснуць да формы перніка. Выкласць пернікі на бляху і запекчы ў духоўцы каля 40 хвілін пры 180 °С.

Пры адсутнасці формы раскачанае цеста наразаць ромбамі, зверху пратыкаць відэльцам і запекчы звычайна.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Хутар ДудараЛось Аляксандр
+375 (29) 662-38-33
[email protected]
Мінская вобл., Валожынскі р-н, в. Цішкаўшчына, д. 26

Агроусадьба

Каментары