Мядовае мяса

Склад:

● свежае свіное філе,

● соль,

● прыправы (кмен, кроп, молаты чорны перац),

● соевы соус,

● гранатавы сок,

● мёд.

Гатаванне

Свежую свіную паляндвіцу парэзаць упоперак валокнаў таўшчынёй 1,5–2 см. Укладваючы ў глыбокую пасудзіну слаямі, перасыпаць мяса соллю і дробна змолатымі прыправамі (кмен, кроп, чорны перац). Кожны кавалак мяса паліць соевым соусам па адной чайнай лыжке. Пакінуць мяса ў ці каморы або ў іншым месцы с нізкай тэмпературай, на 2–3 гадзіны. Потым заліць мяса гранатавым сокам, каб закрыць апошні слой на 1 см. Пакінуць у марынадзе на 5–6 гадзін. Выкладваць прамарынаванае мяса на металічную рашотку для грылю і смажыць на гарачым вуголлі па 10 хвілін з кожнага боку. Праз 7–8 хвілін смажання прамазваць соусам з мёду і гарчыцы ў адносінах адзін да аднаго.

Падаць з соусам з брусніцаў або журавін.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Свет пчол

Фралоў Васіль, Фралова Ала

+375 (29) 653-26-30

[email protected]

Мінская вобл., Валожынскі р-н, в. Барок, д. 2

Агроусадьба

Каментары