Склад:
● яйкі курыныя,
● мазгі (свіныя або цялячыя),
● цыбуля,
● кроп.
Гатаванне
Яйкі зварыць укрутую. Падчас варкі абавязкова пасаліць ваду, каб бялок добра адставаў ад шкарлупіны.
Лук і кроп пасераваць на сметанковым масле, дадаць на патэльню мазгі і, памешваючы, смажыць да гатовасці. На гэта спатрэбіцца 5–7 хвілін.
Яйка разам са шкарлупінай рэзкім ударам вострага нажа прабіць да траціны шырыні, потым мяккім націскам разразаць да канца (спатрэбіцца пэўны спрыт, не факт, што атрымаецца з першага разу). Пасля акуратна дастаць бялок з жаўтком, “кубачак” са шкарлупіны пакінуць.
Жаўткі з бялкамі расцерці відэльцам. Затым змешаць яйкі з масай, якая ляжала ў патэльні, і акуратна напоўніць ёй шкарлупіны.
Дзе пакаштаваць
Аграсядзіба “Свіцязянка”Кітун Ганна
+375 (29) 675-87-80
svitezanka@rambler.ru
Гродзенская вобл., Карэліцкі р-н, в. Варонча
Каментары