Склад:
для каржа:
● манныя крупы (1 шклянка),
● кефір (1 шклянка),
● цукар (½ шклянкі),
● яйкі (2 шт.),
● сода (1 ч. л.),
● воцат (1 ст. л.);
для начыння:
● цукар (½ шклянкі),
● смятана (½ шклянкі),
● вішня без костак або свежыя / замарожаныя трускаўкі (200 г).
Гатаванне
Найперш гатуецца корж. Манку заліць кефірам і адставіць на 20 хвілін у халадзільнік. Пасля дадаць яйкі, цукар і гашаная воцатам соду. Сфармаваны корж выпякаць у духоўцы на працягу 40 хвілін.
Гатовы корж разразаць напалову па гарызанталі, ніжнюю частку каржа прамазацьа свежай узбітай і падсалоджанай смятанай і прослоіць свежымі ягадамі. Абедзве палавіны злучыць, верхнюю частку каржа зноў пакрыць узбітай падсалоджанай смятанай і на яе выкласць свежыя ягады.
Дзе пакаштаваць
Аграсядзіба “Налібоцкія васількі”
Шакун Марыя
+375 (29) 313-78-64
Мінская вобласть, Валожынскі р-н, в. Белакорац, вул. Падлесная, д. 16
Каментары