Лінь фаршыраваны гароднінай

Склад:

● рыба,

● цыбуля (4–5 шт.),

● морква (2 шт.),

● баравікі,

● смятана,

● цытрына,

● памідор.

Гатаванне

Рыбу прамыць, прасушыць, пасаліць унутры і крыху больш звонку, пакінуць прасаліцца на 30 хвілін.

Прыгатаваць агародніннае начынне: цыбулю нашаткаваць паўкольцамі 3–4 мм таўшчынёй, 2 буйныя морквы нарэзаць саломкай даўжынёй 5–6 см, таўшчынёй 3–4 мм. Асобна абсмажыць цыбулю да залацістага колеру і мяккага стану. Асобна абсмажыць моркву да мяккага стану. Злучыць цыбулю і моркву, усё змяшаць, пры жаданні можна дадаць свежых баравікоў, нарэзаных саломкай і абсмажаных да залацістай скарыначкі.

Падрыхтаваць фальгу. На фальгу выкласці смятану, пакласці дзелькі цытрыны і памідору. Намазаць адзін бок ліня смятанай, пакласці на фальгу на падрыхтаваныя дзелькі цытрыны і памідору, потым начыніць ліня ўнутры і галаву абсмажанай цыбуляй з морквай і баравікамі. Дадаць дзелькі памідору. Намазаць другі бок ліня смятанай, пакласці зверху на рыбу дзелькі цытрыны і памідору. Фальгу загарнуць і абгарнуць дадатковым кавалкам фальгі.

Запякаць ліня ў разагрэтай да 180-200 °С духоўцы 40–50 хвілін.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба У Барысавіча

Жарко Юры

+375 (29) 632-32-92

[email protected]

Віцебская вобл., Браслаўскі р-н, в. Вусце

Агроусадьба

Каментары