Ласяціна тушаная

Склад (на 1 порцыю):

● мяса лася (120 г),

● алей (10 г),

● цыбуля (15 г),

● таматнае пюрэ (15 г),

● мука пшанічная (5 г).

Гатаванне

Мяса адварыць напалову, нарэзаць яго кавалачкамі па 20–30 г. Абсмажыць, заліць вадой або булёнам і тушыць з дадаткам пасераванага таматнага пюрэ каля 1 гадзіны. На булёне, што застаўся пасля тушэння, прыгатаваць соус: дадаць у яго нашаткаваную, бланшыраваную і пасераваную цыбулю, затым тушыць з мясам яшчэ 15–20 хвілін. Мяса можна падаваць са смятанай.

Дзе пакаштаваць

ГК Плаўна”, ГПУ Бярэзінскі запаведнік
+375 (29) 145-77-78
[email protected]
Віцебская вобл.,Лепельскі р-н, в. Валава Гара

Каментары