Склад
:
● пластовае бездражджавое цеста (1 пачак),
● курыная галёнка (8 шт.),
● бульба адвараная (2–3 шт.),
● грыбы (200 г),
● цыбуліна (1 шт.),
● соль, перац.
Гатаванне
Курыныя галёнкі абсмажыць да гатоўнасці і пакінуць астываць. Грыбы абсмажыць з цыбуляй, змяшаць з адваранай бульбай, дадаць па смаку соль, перац.
Пластовае цеста размарозіць і разрэзаць на 8 квадратаў памерам 15×15 см. На сярэдзіну кожнага квадрата пакласці 1 чайную лыжку сумесі з бульбы, грыбоў і цыбулі, абгарнуць галёнку цестам. Каб не развалілася пры запяканні, можна цеста замацаваць ніткай. Костачку абгарнуць фальгой, каб не абгарэла.
Падрыхтаваныя ножкі ў цесце выкласці на бляху костачкай уверх і запякаць пры тэмпературы 180 °С, пакуль не зарумяніцца цеста.
Дзе пакаштаваць
Аграсядзіба “Востраў”
Савіцкі Аляксандр
+375 (29) 749-27-10
Магілёўская вобл., Магілёўскі р-н, в. Дабрасневічы, вул. Азёрная, д. 3
Каментары