Склад:
● бульба,
● мука,
● сала з мясам,
● кмен,
● соль,
● цыбуля.
Гатаванне
Пачысціць вялікую бульбу на ноч. Раніцай нацерці на тарцы. Моцна адціснуць. Калі адстаіцца – зліць, а крухмал дабавіць у адціснутае драннё, пасаліць, дадаць трохі мукі, перамяшаць. Сала з мясам парэзаць кавалкамі, дадаць кмен, соль, лук. Начыніць гатовае драннё. Зрабіць клёцкі і варыць у вадзе.
Дзе пакаштаваць
Аматарскае абʼяднанне “Стайскія прысмакі”
Колас Марына
+375 (21) 324-28-06
Віцебская вобл., Лепельскі р-н, в. Стаі
Агроусадьба
Каментары