Аматарскае аб'яднанне «Стайскія прысмаки» створана ў 2005 годзе. У суполку ўваходзяць жыхары в.Стаі і Стайскага сельскага Савета, якія захапляюцца народнымі традыцыямі свайго рэгіёну.
Асноўным відам дзейнасці аб'яднання з'яўляецца вяртанне ў сучасны побыт забытых традыцый гатавання нацыянальных беларускіх страў з іх рэгіянальнымі асаблівасцямі. У апошні час удзельнікі зразумелі, што цікавасць да нацыянальнай кухні непарыўна звязана з іншымі праявамі культурнай спадчыны і пашырылі поле дзейнасці аб'яднання: сталі збіраць народныя песні, гульні, абрады, легенды. У склад аматарскага аб'яднання ўваходзіць 15 чалавек рознага ўзросту, напрыклад, найстарэйшаму з іх - 80 гадоў.
Госці змогуць пакаштаваць тут традыцыйную нацыянальную кухню і навучыцца мясцовым гульням і танцам.
Што паспрабаваць
Адрас
Адкрыйце Беларусь у туры
Замоўце тур у міні-групе і адчуйце гэта самі.
Тайны южной Ельни
Цана ад: 195 BYN
Тур на остров Ду
Цана ад: 210 BYN
Сырный бриз: Нарочь, яхты и сыр!
Цана ад: 215 BYN
Каментары