Хлебны суп па-сялянску

Склад:

● сухі хлеб (300 г),

● свіное сала (150 г),

● яйкі (3 шт.),

● цыбуля (2 шт.),

● соль, зеляніна.

Гатаванне

Смажыць скваркі з дробна нарэзанай рэпчатай цыбуляй і кубікамі нарэзанага хлеба. У рондаль наліць 1,5 л вады, пакласці засмажку, соль і давесці да кіпення. Як толькі вада закіпіць, у рондаль асцярожна ўліць растертыя яйкі, бесперапынна памешваючы суп. Дадаць зеляніну (кроп, пятрушка).

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Паўлінава

Аніпчанка Алена

+375 (29) 726-64-69

+375 (29) 723-63-42

[email protected]

Бресцкая вобл., Баранавіцкі р-н, в. Паўлінава, вул. Падлесная, д. 6

Агроусадьба

Каментары