Хлеб ад аграсядзібы “Раўнавага”

Склад:

● рошчына (500 г) (можа прадавацца ў сухім выглядзе),

● вада (2 л),

● мука (3,5 л).

Гатаванне

Выкласць рошчыну, дадаць вады, шклянку мукі. Усе замешаць, дадаць 5 слоікаў (паўлітровых) мукі. Змяшаць. Пакінуць у цёплае месца, цеста павінна падняцца ў 2 разы. Дадаць 2 слоікі мукі па 0,5 л. Замяшаць і адкласці закваску ў слоік (века павінна быць без дзіркі). Можна дадаць у хлеб семечкі, кунжут і г.д.

Скласці ў форму (падымецца ў цёплым месцы), у печ на працягу 60–75 хвілін.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба “Раўнавага”

Мытнік Алег

+375 (29) 164-81-90

Мінская вобл., Валожынскі р-н, в. Малая Дайноўка, д. 42

Агроусадьба

Каментары