Халаднік з бярозавіку з агурочнай травой

Склад:

● лісце агурочнай травы,

● зялёныя лісце часнаку і кропу,

● соль,

● квас на бярозавым соку,

● смятана.

Гатаванне

Лісце агурочнай травы, зялёнае лісце часнаку і кропу ў роўных прапорцыях парэзаць і расцерці ў ступцы або міксерам да стану аднастайнай масы. Дадаць квас на бярозавым соку і смятану да кансістэнцыі густога супу – чым кіслейшы сок, тым саладзейшая смятана (дадаць разам для таго, каб дабіцца кісла-салодкага смаку). Халаднік падаць з гарачай адваранай бульбай. Можна дадаць соль па смаку, радыску нарэзаную.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Свіцязянка

Кітун Ганна

+375 (29) 675-87-80

[email protected]

Гродзенская вобл., Карэліцкі р-н, в. Варонча

Агроусадьба

Каментары