Капуста тушаная “Хатняя”

Склад:

● невялікі качан капусты (1 шт.),

● морква (2 шт. буйныя),

● каўбасы (сардэлькі, вяндліна) (300 г),

● соль,

● перац,

● лаўровы ліст,

● зеляніна кропу, цыбулі,

● алей.

Гатаванне

Капусту дробна нашаткаваць. Моркву нацерці на тарцы. Каўбасу нарэзаць дробнымі кубікамі. Узяць рондаль з тоўстым дном або казан. На алеі трохі абсмажыць моркву, дадаць каўбасу, абсмажыць. Дадаць капусту, усё змяшаць, пасаліць, папярчыць.

Можна дадаць трохі вады. Тушыць каля гадзіны, пакуль капуста не стане мяккай і залацістай. У самым канцы дадаць 2–3 лаўровага ліста і дробна нарэзаную зеляніну кропу.

Перад падачай пасыпаць цыбуляй.

Дзе пакаштаваць

АграсядзібаКалі Ласка

Манкевіч Фадзей

+375 (29) 786-42-17

+375 (44) 464-56-65

[email protected]

Гродзенская вобл., г. п. Карэлічы, вул. Кастрычніцкая, д. 39

Агроусадьба

Каментары