Калдуны па-татарску ад аграсядзібы “Марцінова Гусь”

Склад:

цеста:

● мука (2 шклянкі),

● яйкі (2 шт. і 1 жаўток дадаткова),

● сок цыбулі (3–4 ст. л.),

● соль;

начынне:

● бараніна (філе) (200 г),

● ялавічына (выразка) (200 г),

● барані лой (ачышчаны ад плевак) або ялавічнага почачнага тлушчу (200 г),

● часнок (5–6 зубкоў),

● маяран або мацярдушка (oregano) (1 ст. л.),

● соль, перац, каляндра смаку,

● цукар (¼ ч. л.),

● густы булён (2–3 ст. л.).

Гатаванне

Цеста

Прасеяць муку ў вялікую місу (насыпаць горкай), зрабіць ямку ў цэнтры, уліць сок цыбулі, убіць яйкі і жаўток, старанна вымесіць. Вады не дадаваць. Пакрыць ручніком і паставіць “адпачыць” у прахалодным месцы на 30 хвілін.

Начынне

Прапусціць мяса і тлушч праз мясарубку (з дробным сітам). Дадаць цёрты часнок з соллю, спецыі, цукар і булён, як след перамяшаць. Пакласці начынку на кожны кружок з цеста, згарнуць калдуны, старанна зашчыпаць краі. Варыць у добра пасоленай вадзе на малым агні 5–6 хвілін пасля ўсплывання на паверхню. Падаваць з булёнам, у якім варыліся калдуны, або зліць булён і падаваць са смятанай або топленым маслам.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Марцінова Гусь

Белы Алесь

+375 (29) 613-70-85

[email protected]

Мінская вобл., Валожынскі р-н, в. Малая Люцінка

Агроусадьба

Каментары