Склад:
● сушаныя белыя грыбы,
● цыбуля,
● мясны фарш,
● бульба,
● смятана,
● соль,
● перац.
Гатаванне
Сушаныя белыя грыбы замачыць, адварыць і здрабніць на мясасечцы. Дадаць абсмажаную цыбулю, мясны фарш, цёртую бульбу і смятану, соль і перац дадаць па смаку. З атрыманай масы сфармаваць катлеты, абкачаць у муцэ і абсмажыць на алеі.
Перад падачай катлеты пакласці ў рондальчык, і пратушыць.
Дзе пакаштаваць
Аграсядзіба “ Юсціянава ”Белазор Аляксей+375 (29) 712-43-74yctianovo@tut.by
Віцебская вобл., Верхнядзвінскі р-н, в. Юсціянава, вул. Ручаёвая, д. 5
Агроусадьба
Каментары