Грачаная каша з грыбамі ў гарбузе

Склад:

● гарбуз,

● вада (1 шклянка),

● цыбуля,

● морква,

● сушаныя грыбы,

● грачаныякрупы,

● соль,

● перац,

● часнок,

● масла.

Гатаванне

Зразаць з гарбуза верхавіну і лыжкай дастаць з яго ўсе семечкі. Уліць унутр 1 шклянку вады і паставіць у разагрэтую духоўку, запякаць прыкладна паўгадзіны. Вантробы гарбуза павінны стаць мяккімі. Выскрабці лыжкай нутро так, каб сценкі “чыгуна” засталіся таўшчынёй каля 2 см.

Тым часам абсмажыць на патэльні на алеі цыбулю і моркву, дадаць загадзя замочаныя і здробненыя сушаныя грыбы, замочаныя грачаныя крупы і кавалачкі гарбуза. Дадаць соль і перац. Усе абсмажыць напалову.

Дастаць з духоўкі гарбуз і вылажыць кашу ў гарбузовы “гаршчочак”. Уставіць зубчыкі часнаку, закрыць гарбузным вечкам. Пэндзлікам абмазаць гарбуз звонку маслам, паставіць у разагрэтую духоўку на 30 хвілін.

Дзе пакаштаваць

АграсядзібаНа Зарэчнай вуліцы

Палікарпук Ала
+375 (29) 793-31-91
[email protected]

Брэсцкая вобл., Кобрынскі р-н, в. Пяскі-1, вул. Зарэчная, д. 8

Агроусадьба

Каментары