Дранікі па-прыпяцкі

Склад:

● бульба (260 г),

● мука пшанічная (5 г),

● цыбуля (55 г),

● яйкі (20 г),

● алей (30 г),

● фарш свіны (75 г),

● шампіньёны (60 г),

● смятана,

● зеляніна.

Гатаванне

Сырую абабраную бульбу і цыбулю працерці, дадаць муку, соль, яйкі, старанна перамяшаць.

На патэльню выкласці дранікі, на іх паверхню выкласці фарш, паліць смятанай і запякаць пры тэмпературы 210–220 °С 5–10 хвілін да залацістага колеру.

Фарш: свініну нарэзаць брускамі, адварныя грыбы і цыбулю нарэзаць саломкай. На разагрэтую патэльню выкласці мяса, грыбы і абсмажваць 5 хвілін, увесь час памешваючы, затым дадаць цыбулю і смажыць яшчэ 5–10 хвілін.

Дзе пакаштаваць

Нацыянальны парк Прыпяцкі+375 (29) 125-00-95
nptourism@tut.by

Гомельская вобл., Петрыкаўскі р-н, а. г. Ляскавічы, вул. Сашы Глушко, д. 7А

Каментары