Склад:
● бульба,
● перац,
● алей / тлушч,
● фарш,
● соль,
● цыбуля,
● часнок (1 зубчык).
Гатаванне
Выбраць сярэднюю бульбу. Ачысціць і выразаць адмысловым прыстасаваннем сярэдзіну ў бульбы, кожную вышмараваць перцам і алеем або тлушчам. Змяшаць фарш з соллю і дробна нарэзанай цыбуляй, дадаць здробнены зубчык часнаку. Фаршаваць бульбу. Пячы ў духоўцы на блясе, паклаўшы бульбу на скваркі. Тут жа запякаць і спіралькі. Смажыць 1–1,5 гадзіны пры тэмпературы 180 °С. Падаваць са свежай гароднінай.
Дзе пакаштаваць
Аграсядзіба “Панскі двор”
Казлоўская Ядвіга
+375 (29) 787-19-19
+375 (29) 781-71-20
a-kozlovskiy@bk.ru
Гродзенская вобл., Гродзенскі р-н, в. Гіновічы, д. 4
Агроусадьба
Каментары