Бульба з печы

Склад:

● рэбры свіныя,

● бульба,

● мяса,

● морква,

● цыбуля,

● соль,

● спецыі для бульбы,

● пятрушка,

● кроп.

Гатаванне

Рэбры свіныя абсмажыць на алеі, пасаліць, дадаць спецыі. Пакласці ў чыгунок. Моркву, цыбулю нарэзаць кольцамі, змясціць туды ж. Дадаць соль, спецыі для бульбы, пятрушку і кроп. Бульбу нарэзаць дзелькамі, пакласці ў чыгунок, змяшаць.

Наліць вады, каб яна пакрыла бульбу. Чыгунок накрыць вечкам. Паставіць яго ў гарачую печ на 3–4 гадзіны.

Падаваць гарачым.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба БярэзінаКавалёў Зміцер+375 (29) [email protected]
Гомельская вобл., Рэчыцкі р-н, в. Гагалі, д. 7

Агроусадьба

Каментары