Склад (на гаршчок умяшчальнасцю 0,5 л):
● бульба адварная (сярэдняя) (2 шт.),
● курыная грудка (100 г),
● грыбы шампіньёны сярэднія (3–4 шт.),
● сыр (25–30 г),
● маянэз (1 ст. л.).
Гатаванне
Бульбу адварыць напалову, курыную грудку парэзаць кубікамі і замарынаваць у маянэзе і заправе для курыцы, шампіньёны парэзаць кубікамі, сыр нацерці на буйной тарцы.
Першы пласт: на дно гаршчка бульбу, нарэзаную кубікамі; другі пласт: марынаваная грудка; трэці пласт: шампіньёны; чацвёрты пласт: сыр; пяты пласт: маянэз, алей.
Выпякаць у печы пры тэмпературы 200 °С, 90 хвілін. Падаваць са свежай гароднінай.
Дзе пакаштаваць
Аграсядзіба “Вясёлая хата”
Крук Андрэй
+375 (29) 380-06-66
Мінская вобл., Капыльскі р-н, в. Калюга
Агроусадьба
Каментары