Склад:
● бульба,
● лустачкі бекону,
● сыр,
● шампіньёны.
Гатаванне
Бульбу ачысціць, пажадана выбраць не вельмі буйную, выцягнутай формы. Зрабіць надрэзы па ўсёй бульбачцы, не даразаючы да канца. У кожны разрэз уставіць лустачку бекону, можна чаргаваць бекон з сырам ці бекон з дзелькамі шампіньёнаў. Зверху паперчыць, загарнуць у фальгу (можна ў фальгу пакласці яшчэ зубчык часнаку) і адправіць у духоўку, хвілін на 40.
Дзе пакаштаваць
Аграсядзіба “На Зарэчнай вуліцы”
Палікарпук Ала
+375 (29) 793-31-91
[email protected]
Брэсцкая вобл., Кобрынскі р-н, в. Пяскі, вул. Зарэчная, д. 8
Агроусадьба
Каментары