Склад:
● насечаныя кавалачкі вяндліны,
● ялавічына / нятлустае свіное мяса,
● фасоля (пераважна белая),
● свежая / квашаная капуста,
● звараная бульба,
● звараныя буракі,
● морква,
● цыбуля,
● спецыі,
● соль.
Гатаванне
Зварыць булён з насечаных костачак вяндліны, ялавічыеы ці нятлустага свінога мяса. Асобна зварыць фасолю. У гатовы булён дадаць свежую або квашаную капусту. Калі капуста свежая, то сумесна дадаць падрыхтаваную і нарэзаную бульбу. Пры квашанай капусце бульбу дадаць пазней. Дадаць таксама звараныя і нарэзаныя саломкай буракі. Моркву, цыбулю пасераваць на раслінным алеі і дадаць у булён хвілін за 10 да заканчэння варкі. За 5 хвілін да гатоўнасці дадаць спецыі, соль. У выпадку выкарыстання свежай капусты для падкіслення дадаць расол ад квашанай капусты. У талерку дадаць па жаданні смятану, расцёрты з соллю часнок.
Дзе пакаштаваць
Аграсядзіба “Сябрына”
Мінюковіч Віктар
+375 (29) 860-73-90
+375 (29) 956-35-40
Мінская вобл., Мінскі р-н, в. Прылукі, вул. Міцкевіча, д. 9
Каментары