Боршч з баранінай

Склад:

● бараніна,

● бульба,

● капуста,

● цыбуля,

● морква,

● салодкі перац,

● памідоры,

● зялёная цыбуля,

● кроп,

● таматавы соус,

● спецыі,

● смятана.

Гатаванне

Зварыць бараніну (40 хвілін).

Пачысціць бульбу, нарэзаць на дробныя кавалачкі, дадаць у булён і варыць да гатоўнасці. Пашаткаваць капусту і дадаць у булён.

На патэльні абсмажыць дробна нарэзаную цыбулю, дадаць моркву, салодкі перац, памідоры, зялёную цыбулю і кроп. У канцы дадаць таматавы соус і спецыі.

Гатовую сумесь адправіць у рондаль з булёнам.

Падаць на стол са смятанай.

Дзе пакаштаваць

АграсядзібаШэрая Шыйка

Маханькова Святлана

+375 (44) 717-52-86

[email protected]

Магілёўская вобл., Магілёўскі р-н, в. Палыкавічы, вул. Цэнтральная, д. 72А

Агроусадьба

Каментары