Склад:
●яйкі (1 шт.),
●мука (1,5 шклянкі),
●гарачая вада або малако (1 л),
●смятана (0,5 л),
●цукар (1 шклянка),
●сода,
●соль.
Гатаванне
1 яйка разбіць у міску, дадаць трошку соды, 1 чайную лыжку солі, 0,5 л малака. Узбіць венцам, дадаць муку (1,5 шклянкі) да атрымання густой смятанападобнай масы. Працягваючы ўзбіваць, павольна ўліць 0,5 л гарачай вады (70–80 °С) або малака, каб цеста не заварылася.
Змешваць 0,5 л густой смятаны і 1 шклянку цукру.
Наліць цеста на патэльню тонкім пластом, запекчы з двух бакоў. Бліны павінны атрымлівацца тонкія, акуратныя, усе ў дзірачках.
Гарачыя бліны змазаць: на кожны блін 1 сталовая лыжка смятаны з цукрам, Скласці 2 разы, пакласці ў глыбокі посуд, накрываць вечкам, каб прапіталіся.
З такой колькасці цеста атрымліваецца каля 30 бліноў.
Дзе пакаштаваць
Аграсядзіба “Кролава хата”
Крол Аляксандр
+375 (21) 593-57-10
+375 (29) 392-57-10
+375 (29) 927-55-76
+375 (29) 155-45-85
Віцебская вобл., Расонскі р-н, в. Заборʼе, вул. Інтэрнацыянальная, д. 33
Каментары