Склад:
●буракі,
●агурок,
●цыбуля зялёная,
●кроп,
●пятрушка,
●яйка курынае,
●смятана,
●воцат,
●вада,
●соль, цукар (па гусце).
Гатаванне
Зварыць буракі да гатоўнасці, адварыць яйкі ўкрутую. Ачысціць буракі і яйкі. З агуркоў зняць скурку. Яйкі падзяліць на бялкі і жаўткі. Буракі, агуркі і бялкі пацерці на буйнай тарцы. Лук, кроп і пятрушку дробна пасекчы. Выкласці зеляніну (разам з цыбуляй) і жаўткі ў міску, прысыпаць соллю і добранька расцерці ўсё таўкачыкам. Усе інгрэдыенты змяшаць у вялікім рондалі, дадаць смятану, воцат, соль, цукар і ўсё добра размяшаць. Паступова ўліць ваду (пабольш). Дадаць соль і воцат, калі неабходна.
Дзе пакаштаваць
Аграсядзіба “Бацькава хата”
Кіскевіч Мікалай
+375 (16) 312- 37-11
+375 (33) 608-96-44
Брэсцкая вобл., Камянецкі р-н, г. Камянец, вул. Горкага, д. 29
Каментары