На беразе Вілейскага вадасховішча прайшоў першы фестываль, прысвечаны юшке!
Свята юхі, арганізаванак на беразе Вілейскага вадасховішча упершыню адбылося 12 жніўня. Нягледзячы на 30-градусную спякоту, паток гасцей на галоўную падзею жніўня не спыняўся ўвесь дзень.
Праграма фестывалю была па-сапраўднаму насычанай: конкурс на прыгатаванне лепшай юшкі, прэзентацыя падворкаў і абарона творчых візітовак, конкурс паглынання пельменяў на хуткасць, конкурс русалак, флэшмоб з удзельнікамі скандынаўскай хадзьбы і мноства іншых забаўляльных конкурсаў з публікай.
На працягу дня працавалі гандлёвыя рады, дзіцячыя атракцыёны і аніматары, гульнявыя і спартыўныя пляцоўкі, праходжанне паласы перашкод з трэнерам, наведванне секцыі РАС ДТСААФ, арганізаванай сумесна з клубам «Патрыёт», а таксама выстава вырабаў майстроў ручной працы.
А ўвечары гасцей чакаў сюрпрыз - фаер-шоў і салют!
Інфармацыя ўзятая з сайта kraj.by
Comments