Сядзіба знаходзіцца ў хваёвым лесе. У 2 км. ад трасы М1. Недалёка знаходзіцца маёнтак Яна Отана Бохвіца. У 1 км. ад сядзібы размешчаны санаторый «Чабарок», возера, пляж. У вёсцы маецца пошта, крама.
Уся сядзіба складаецца з 3 будынкаў: асноўнага дома, гасцявога дома і лазні. Таксама для ўтульнасці турыстаў маецца альтанка і вялікая крытая тэраса з зонай барбекю.
Гэтая сядзіба незвычайная, яна істотна адрозніваецца ад іншых сваёй непаўторнай стылістыкай. Усе памяшканні сядзібы абстаўлены дарагой антыкварнай мэбляй і гэта вынік працы гаспадароў. Шмат гадоў яны ўсё гэта збіралі, рэстаўравалі і цяпер рарытэтная мэбля займае годнае месца ў інтэр'ерах сядзібы.
Асабліва хочацца адзначыць камінную залу ў лазні, якая абсталявана мяккай скураной мэбляй, прыгажэйшым Камінным парталам 18 стагоддзя і іншым непаўторным начыннем, што стварае асаблівую ўтульнасць дадзенага памяшкання. У сутарэннях лазні размяшчаецца вінны склеп, дзе гаспадары сабралі ўнікальную калекцыю старадаўніх бочак, вагаў і меднага посуду, а таксама 2 старадаўнія буфеты і вытанчаны камод.
Нельга не адзначыць і асноўны дом сядзібы, дзе ўсё дыхае раскошай старадаўняй панскай сядзібы. Гэта і люстэрка з камодам, і разьбяная горка з фігурамі, а таксама шыкоўны стол, за якім выгодна размяшчаецца 12 чалавек. І як жа добра зімовым вечарам прытуліцца да кафлянай печы, якая таксама маецца ў доме. Тут элементы старадаўняга інтэр'еру суседнічаюць з сучаснай бытавой тэхнікай. Добра абсталяваная кухня (з газавай плітой, мікрахвалёвай печчу і халадзільнікам) і ўсе неабходнае: санвузел з душавой кабінай і пральнай машынай, падлога з падагрэвам. У доме маецца тэлевізар з DVD-прайгравальнікам (караоке), спадарожнікавае тэлебачанне, Wi-Fi.
Каментары