Над Нёманам

Map location

Адрас

Гродненская вобласць, Лідскі р-н, Бярозаўка, вул. Левабярэжная, дом 3, +375 (29) 187- 30-87, [email protected] Бярозаўка

Сядзіба ўзнагароджана ГРАН-ПРЫ рэспубліканскага конкурсу "Лепшая аграэкасядзіба 2008 і 2009 гадоў." У асноўным доме размешчаны 3 гасцявыя пакоі (з двухспальнымі ложкам), англійскі камін, тэлевізар, DVD, кухня, санвузел, душ.

На тэрыторыі сядзібы знаходзяцца асобныя гасцявыя казачныя драўляныя домікі (камін, тэлевізар, міні-кухня, санвузел, двухспальны ложак), для рамантычных спатканняў. У двары ёсць месца для шашлыкоў, лазня, шэзлонгі для загару, месца для спартыўных гульняў.

Гаспадыня сядзібы забяспечыць Вас смачнымі сняданкамі, і вячэрай.

Сядзібу акружае з усіх бакоў хваёвы лес, дзе шмат грыбоў і ягад. Гасцям прадастаўляецца унікальная магчымасць спусціцца па рацэ Нёман на драўляным плыце (6-8 чалавек); убачыць ваенныя доты часоў Вялікай Айчыннай вайны, жывапісную некранутую прыроду на працягу ўсяго падарожжа, вядома з рыбалкай і шашлычкамі ля вогнішча.

Гаспадары сядзібы прапануюць багатую і разнастайную культурную праграму: наведванне завода «Нёман», дзе можна ўбачыць як майстры з палаючага шкла робяць разнастайныя вырабы; знаёмства з помнікамі культурнай спадчыны Беларусі - Мірскім замкам; наведванне музея Адама Міцкевіча ў г. Навагрудке.

Акрамя гэтага ёсць магчымасць арганізаваць вечарыну з удзелам мясцовых музыкаў, а галоўнае - гаспадара сядзібы - адзінага прафесіянала гульні на гуслях-звончатых у Беларусі. Гэта для душы. А для цела прапановы не менш цікавыя. Можна ўбачыць беларускі звычай раздзелкі свініны і паспрабаваць «свежаніну», прадэгуставаць настойкі з траў, а таксама пакаштаваць найсмачнейшыя белаурскія стравы, зробленыя па старадаўніх беларускіх традыцыях самой гаспадыняй.

Што паспрабаваць

Стравы з бульбы

Адрас

Гродненская вобласць, Лідскі р-н, Бярозаўка, вул. Левабярэжная, дом 3, +375 (29) 187- 30-87, [email protected] Бярозаўка

Каментары