Маёнтак "Горваль"

Map location

Адрас

Гомельская вобласць, Рэчыцкі р-н, Горваль, зав. Зарэчны, д.24, +375 (29) 392-23-19, [email protected] Горваль

Пра сам дом: высокі, з калонамі, вялікімі вокнамі, балконамі і тэрасамі. У цэнтры першага і другога паверхаў - прасторныя камінныя пакоі для прыемных вечароў, гульняў, чытання. Каму што па душы. Першы паверх мураваны, другі і мансарда - з клеенага хваёвага брусу. Нават у непагоду ў гэтым доме жыве сонца, а паветра насычана водарам сасновага бору. У доме 9 нумароў з санвузламі.

Таксама на першым паверсе сталовая і кухня з рускай печкай. Зала з камінам і тэлевізарам, выхад на тэрасу з відам на раку. Крыты басейн з саунай і трэнажорнай залай. Першы паверх - гэта прастора для адпачынку, прыемных размоў за сталом, перад камінам.

На другім - таксама вялікі пакой з камінам, выхад на тэрасу другога паверха, з відам на раку. Тут можна праводзіць і застоллі, і сур'ёзныя сустрэчы асобна ад астатніх гасцей.

Сутарэннае памяшканне абсталявана кіназалай з праектарам. Падбор добрых фільмаў. Більярд.

Адпачынак на прыродзе: прагулкі па вёсцы і па лесе пешшу або на ровары; збор ягад і грыбоў, якіх шмат; купанне і ў басейне, і ў рацэ; прагулкі на лодцы з суправаджэннем; рыбалка; шашлыкі ці барбекю; гульня ў валейбол, пінг-понг, більярд, дартс, бадмінтон; конныя прагулкі (коннаспартыўны комплекс у 15 км ад сядзібы).

Што паспрабаваць

Адрас

Гомельская вобласць, Рэчыцкі р-н, Горваль, зав. Зарэчны, д.24, +375 (29) 392-23-19, [email protected] Горваль

Каментары