Адрас
База адпачынку “Хатка пчаляра ды рыбалова” знаходзіцца недалёка ад горада Верхнядзвінска. Удалечыні ад гарадской мітусні і шумных трас, у спрадвечнай цішыні на беразе рукатворнага стаўка Вас чакае адпачынак у драўляным доме з мансардай. Тут можна ўдосталь надыхацца найсвяжэйшым паветрам, пагуляць басанож па смарагдавай траве, пачытаць кнігу на залітай сонцам тэрасе, прайсціся па «сцежцы здароўя» у адасобленых кутках лесу, дзе вам можа пашчасціць заўважыць грацыёзных казуль ...
Гаспадары сядзібы дапамогуць арганізаваць сямейны адпачынак, адпачынак для невялікай групы на выходныя, месца для правядзення карпаратыўных мерапрыемстваў і святаў.
Размяшчэнне ў доме з усімі выгодамі (халодная і гарачая вада, душавая кабіна, ванна-джакузі, два санвузлы). Для прыемнага сну прызначаны 4 ўтульныя 2-х мясцовыя нумары з непаўторным каляровым рашэннем інтэр'еру.
Для адпачынку гасцей прадастаўлена камінная зала, упрыгожаная арыгінальнымі каванымі вырабамі і паляўнічымі трафеямі, прасторная светлая сталовая на 14 месцаў, кухня, укамплектаваная ўсім неабходным абсталяваннем (лядоўня, газавая пліта з духавой шафай, посудамыйная машына, мікрахвалёвая печ, імбрык, кухонны камбайн, камплекты сталовай посуду і прыбораў).
Каментары