Склад:
● гарбуз (1 шт.),
● цытрына (1 шт.),
● мёд (1 ст. л.),
● цукар (1 ст. л.),
● тварог (200 г),
● смятана (200 г),
● разынкі (50 г),
● сліва (100 г),
● сушаныя журавіны або брусніцы (50 г).
Гатаванне
Вычышчаны гарбуз нарэзаць кубікамі і пакласці на бляху. Зверху нацерці замарожаную цытрыну разам з цэдрай. Пасыпаць цукрам, сушанымі або марожанамі брусніцамі або журавінамі, разынкамі, дадаць сушаную сліву. Можна выкласці некалькі слаёў. У смятану дадаць лыжку мёду, тварог, змяшаць і заліць гарбуз. Запякаць у духоўцы пры тэмпературы 180–200 °С на працягу 30–40 хвілін.
Смачна і ў гарачым, і ў халодным выглядзе. Да гарачай запяканкі можна падаць смятану.
Дзе пакаштаваць
Аграсядзіба “Трусава нара”
Петухоўская Карына
+375 (29) 397-07-06
Мінская вобл., Менскі р-н, в. Ганалес, д. 10
Каментары