Склад:
· курыны булён,
· рыба,
· цыбуля (1 шт.),
· морква (1 шт.),
· спецыі (чорны і духмяны перац),
· лаўровы ліст,
· кроп,
· соль.
Гатаванне
Зварыць курыны булён (смачнейшы з хатняй птушкі). Пакласці ў булён любую дробную вычышчаную рыбу (плотка, акунь, лінь): чым больш гатункаў рыбы, тым лепш. Варыць да гатоўнасці рыбы, каля 30 хвілін. Таксама ў булён дадаць цэлую цыбуліну (зняць верхні пласт шалупіны але не цалкам, так булён будзе залацістага колеру), цэлую вычышчаную моркву, спецыі: чорны і духмяны перац, соль па смаку. Калі булён зварыцца, працадзіць праз друшляк, дадаць рыбныя клёцкі, парэзаную бульбу, моркву і варыць яшчэ 30 хвілін. За 5 хвілін да гатовасці дадаць лаўровы ліст і кроп.
Дзе пакаштаваць
Аграсядзіба “Петухоўшчына”
Кордыш Крысціна, Герцава Юлія
+375 (29) 211-48-68
+375 (29) 510-54-65
info@petushki.by
Віцебская вобл., Браслаўскі р-н, хутар Петухоўшчына
Каментары