Гатаванне:
Сушаныя грыбы замачыць нанач, пасаліць, зварыць, парэзаць.
Цыбуліну парэзаць, абсмажыць на алеі, дадаць грыбы і лыжку адвару з-пад іх, патушыць.
Цеста: 1/3 частку мукі заварыць кіпенем.Калі астыне, дадаць шчопці солі, яйка і муку, каб цеста не ліпла да рук, але і не было крутым.
Цеста тонка раскатаць на кружочкі, палажыць грыбы, круг скласці па сярэдзіне і зашчыпацькраі.
Вушкі абсмажыць на алеі з дзвюх старон.
Каментары