Вантрабянка

Склад:

● свініна (ногі, вушы, вантробы, сала, мяса),

● свіныя кішкі,

● лаўровы ліст,

● цыбрына,

● перац,

● соль,

● часнок,

● каляндра.

Гатаванне

Усе інгрэдыенты добра прамыць і пакінуць замочвацца на некалькі гадзін. Скласці ў вялікі чыгун, паставіць у печ на 2–3 гадзіны. Падчас варэння рэкамендуецца не саліць, з прыправаў можна дадаць толькі лаўровы ліст, каб захаваць смак вантробаў.

Паралельна падрыхтаваць свіныя кішкі: ачысціць, вымыць і адмачыць у растворы з цытрыны, соллю і перцам.

Звараныя вантробы дробна нарэзаць. Рабіць гэта трэба абавязкова ўручную, толькі ў гэтым выпадку страва будзе мець непаўторны смак.

Пасля таго як інгрэдыенты парэзаны, атрыманую сумесь пасаліць, папярчыць, дадаць здробнены часнок і каляндру і пакінуць на некалькі гадзін, каб яна “настаялася”. На заключным этапе начыняюць кішкі, а пасля кладуць пад прэс, каб яна такім чынам прыняла неабходную форму.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Верас

Макей Міхаіл

+375 (29) 622-33-39

info@veres.by

Гродзенская вобл., Зэльвенскі р-н, в. Казловічы

Агроусадьба

Каментары