Сыр плаўлены хатні

Склад:

● тварог (1 кг),

● малако (1 л),

● соль (1 ч. л.),

● сода (1 ч. л.),

● сметанковае масла (2 ст. л.),

● яйкі (1–2 шт.).

Гатаванне

1 кг тварагу змяшаць з 1 л малака, нагрэць на павольным агні, бесперапынна памешваючы да зʼяўлення сыроваткі, адцадзіць. У гарачую масу дадаць 1 чайную лыжку солі, 1 чайную лыжку соды, 2 сталовыя лыжкі сметанковага масла, 1–2 яйкі, перамяшаць, падаграваючы на павольным агні. Выкласці ў форму, змазаную алеем.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Дакудава

Агарка Юры, Агарка Святлана

+375 (29) 280-31-41

ogarko14@mail.ru

Гродзенская вобл., Лідскі р-н, в. Дакудава, д. 14

Агроусадьба

Каментары